Рейтинговые книги
Читем онлайн Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 44

Складальнікамі зборнікаў была праведзена значная праца па апрацоўцы і падрыхтоўцы да друку разнастайных крыніц, выяўленых пераважна ў архівах, у тым ліку замежных і айчынных ведамасных. Дакументальныя зборнікі, якія з’явіліся ў 1990-я – пачатку 2000-х гг., у пераважнай большасці мелі тэматычны характар. Адной з асаблівасцей дадзенага перыяду з’явілася падрыхтоўка дакументальных зборнікаў супрацоўнікамі архіваў сумесна з навукова-даследчымі інстытутамі, грамадскімі аб’яднаннямі, замежнымі партнёрамі. Яскравым прыкладам такога супрацоўніцтва з краінамі далёкага і блізкага замежжа сталі выданні, падрыхтаваныя сумеснымі намаганнямі беларускіх і расійскіх архівістаў [2, 3].

Па-другое, выдзяленне разам з традыцыйнымі тэмамі новых актуальных накірункаў даследавання, якія ў савецкі час па розных прычынах заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў Так, не знайшлі грунтоўнага асвятлення ў савецкай айчыннай гістарыяграфіі 11 баявых аперацый (6 на аршанскім, 2 на багушэўскім і 3 на віцебскім накірунках) па вызваленні ўсходніх раёнаў рэспублікі, праведзеныя Заходнім фронтам у перыяд з 12 кастрычніка 1943 г. па 1 красавца 1944 г., нягледзячы на тое, што дадзеныя аперацыі з’яўляліся састаўной часткай так званых «дзесяці сталінскіх удараў». Прычыну такой сітуацыі растлумачылі аўтары кнігі «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4]. «Няўдалыя дзеянні войск Заходняга фронта, – адзначаюць гісторыкі, – моцна дысаніравалі з грандыёзнымі поспехамі савецкіх войск на Левабярэжнай і Правабярэжнай Украіне, пры зняцці блакады Ленінграда, таму аб баявых дзеяннях фронта восенью 1943 – вясной 1944 г. пісалася вельмі мала» [4, с. 430].

Вынікі баявых дзеянняў Заходняга фронту былі прааналізаваны Надзвычайнай камісіяй Дзяржаўнага камітэта абароны пад кіраўніцтвам Г. М. Малянкова. У падрыхтаваным Камісіяй дакладзе адзначалася: «Усе гэтыя аперацыі закончыліся няўдала, і фронт сваіх задач не выканаў. Hi ў адной з пералічаных аперацый абарона праціўніка не была прарвана нават на тактычную глыбіню, аперацыі вызначаліся нязначным укліньваннем у абарону праціўніка пры вялікіх стратах нашых войск…» На падставе дакладу Камісіі камандаванне Заходняга фронту было адхілена ад кіраўніцтва, а Заходні фронт падзелены на 2-гі і 3-ці Беларускія [4, с. 430]. Адным з першых, хто звярнуў увагу на няўдалыя аперацыі па вызваленні Оршы, Віцебска, Магілёва, стаў ўраджэнец Беларусі I. В. Цімаховіч у выдадзенай у 1994 г. кнізе «Битва за Белоруссию: 1941–1944». Аўтар лічыць, што асноўнымі прычынамі невыканання Заходнім фронтам пастаўленых задач з’яўляліся «недастатковае ўзаема-дзеянне стралковых і танкавых войск, артылерыі і авіяцыі пры прарыве абароны і развіцці поспеху наступления; кепская арганізацыя разведкі, таму многія аб’екты праціўніка не былі выкрыты; шаблоннае прымяненне спосабаў атакі і маруднасць, няўменне весці хуткія манеўраныя дзеянні на полі бою» [5, с. 128]. Адзначаючы, што «несумненна дзеянні Заходняга фронту нельга прызнаць паспяховымі» [5, с. 127], гісторык падкрэслівае, што, тым не менш, «наступальныя дзеянні трымалі ў напружанні гітлераўскае камандаванне, стрымлівалі буйныя сілы ворага, не дазвалялі яму перакідваць адсюль дывізіі на паўднёва-заходні напрамак» [5, с. 127].

3 пазіцый новых канцэптуальных падыходаў дзеянні савецкіх войскаў па вызваленні Беларусі ад захопнікаў разглядаюцца ў працах У. I. Лемяшонка. Разнастайныя аспекты гэтай тэмы, распрацаваныя У. I. Лемяшонкам ў асобных артыкулах, знайшлі канцэнтраванае ўвасабленне ў кнізе «Вызваленне без грыфа «Сакрэтна», выдадзенай у 1996 г. Прызнаючы поспехі Чырвонай Арміі пры вызваленні ўсходніх раёнаў Беларусі восенню і зімой 1943–1944 гг., аўтар не пакідае па-за ўвагай і пралікі, якія не дазволілі ў поўным аб’ёме выканаць пастаўленыя заданы. У якасці асноўных прычын невыканання пастаўленых задач беларускі гісторык выдзяляе «…нездавальняючае кіраўніцтва з боку камандавання франтоў, грубыя парушэнні некаторымі камандзірамі і штабамі правілаў арганізацыі забеспячэння і вядзення наступу. Не заўсёды ўдала ствараліся групоўкі войскаў… Былі недахопы ў выкарыстанні танкаў і ў арганізацыі разведкі. У выніку савецкія войскі неслі цяжкія страты і павольна прасоўваліся наперад» [6, с. 41].

Высновы беларускіх даследчыкаў аб тым, што прычынамі няўдач наступальных аперацый Заходняга фронту ў Беларусі восенню 1943 – зімой 1944 гг. былі не толькі аб’ектыўныя абставіны (недастатковая колькасць тэхнікі, узбраення, боепрыпасаў, асабовага складу, неспрыяльныя кліматычныя умовы, магутныя абарончыя збудаванні праціўніка), але і суб’ектыўныя факты, супадаюць з ацэнкамі іх расійскіх калег. Так, У. I. Фясенка ў сваёй кандыдацкай дысертацыі да суб’ектыўных прычын адносіць няўзгодненасць дзеянняў прадстаўнікоў Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і штабоў франтоў і армій, недастатковую прапрацаванасць планаў аперацый [7].

I айчынныя, і расійскія гісторыкі салідарны таксама ў тым, што дадзеныя аперацыі не былі поўнасцю правальнымі. Вынікам іх правядзення сталі значныя страты германскіх войск, а таксама немагчымасць для нямецкага камандавання перакінуць дадатковыя сілы на другія ўчасткі ўсходняга фронту, на якіх вырашаліся больш важныя стратэгічныя заданы. Акрамя У. I. Фясенкі, аналагічную думку на старонках часопіса «Военная мысль» выказаў удзельнік баёў па вызваленні Беларусі М. А. Гарэеў [8].

Не абмінулі ўвагай даследчыкі і балючую праблему – якой цаной была заваявана перамога. «3 23 чэрвеня і да канца ліпеня, – адзначае I. В. Цімаховіч, – калі вяліся баявыя дзеянні па вызваленні тэрыторыі Беларусі, страты чаты-pox франтоў склалі 440 879 чалавек, ці 29,8 % ад агульнай колькасці іх асабовага складу да пачатку аперацыі, у тым ліку было забіта 97 232 чалавекі. За перыяд аперацыі франты згубілі 2 957 танкаў і САУ, 822 самалёты, 2 447 гармат і мінамётаў, што складала адпаведна 60 %, 22 % і 6 % ад іх колькасці пры пераходзе ў наступление» [5, с. 233–234].

«У сярэднім у суткі гінула болей 2600 чалавек» дадаюць аўтары выдання «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4, с. 448].

Неабходна адзначыць, што прыведзеныя дадзеныя ўзяты з грунтоўнага расійскага даследавання «Гриф секретности снят: потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военнных конфликтах» [9, с. 371].

Варта заўважыць, што сучасная гістарыяграфія Вялікай Айчыннай вайны не адназначная і не аднастайная. Яна не ўяўляе суцэльнага маналіту, як у савецкія часы. Так, Б. Дз. Далгатовіч у артыкуле «Освобождение Беларуси» згадвае бітву за Днепр, Гарадокскую, Калінкавіцка-Мазырскую, Рагачоўска-Жлобінскую, Беларускую наступальную аперацыі і ні слова не гаворыць пра няўдалыя аперацыі Заходняга фронту па вызваленні ўсходніх раёнаў рэспублікі [10].

3. В. Шыбека ў кнізе «Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002)» вызваленню Беларусі прысвяціў некалькі радкоў, згадаўшы толькі аперацыю «Баграціён». Прычым гэтая кароткая інфармацыя пададзена у падраздзеле 29.1 «У чаканні Чырвонай Арміі» раздзела 29 «Напрыканцы нямецка-савецкай вайны. Верасень 1943 – май 1945». Як бачна, аўтар неапраўдана адмаўляецца нават ад тэрміна «Вялікая Айчынная вайна», замяніўшы яго паняццем «нямецка-савецкая вайна», запазычаным з замежнай гістарыяграфіі [11, с. 332–333].

Важнае стратэгічнае значэнне меў Лоеўскі плацдарм шырынёй каля 40 і глыбінёй да 20 кіламетраў, утвораны ў кастрычніку 1943 г. на правым беразе Дняпра пасля вызвалення г. Лоева. Аднак у савецкі перыяд яго гісторыя не стала здабыткам айчыннай гістарыяграфіі. I толькі новыя магчымасці, якія адкрыліся перад беларускімі гісторыкамі у 1990-я – пачатку 2000-х гг., дазволілі раскрыць і гэтую старонку бітвы за Днепр. Аб тым, што Лоеўскі плацдарм «адыграў вялікую ролю ў правядзенні далейшых наступальных аперацый на калінкавіцкім і рэчыцкім напрамках», напісалі аўтары фундаментальная выдання «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4, с. 431]. Дадзеная выснова знайшла пацверджанне ў 6-томнай гісторыі Беларусі [12, с. 353]. Аднак найбольш грунтоўна праблема распрацавана Ф. А. Свінціцкім у артыкуле «Лоеўскі плацдарм» [13]. Аўтар падрабязна з указанием канкрэтных дат прааналізаваў дзейнасць падраздзяленняў на тэрыторыі Лоеўскага раёна ў кастрычніку 1943 г. Абапіраючыся пераважна на дакументы, выяўленыя ў Центральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, гісторык доказна сцвярджае, што «у бітве за Днепр на тэрыторыі Беларусі менавіта Лоеўскі плацдарм стварыў умовы для далейшага наступления» [13, с. 36]. Разам з тым, як адзначае аўтар, «поспех на кожным плацдарме быў аплачаны крывёю тысяч салдат. Не стаў выключэннем і Лоеўскі плацдарм. Паводле афіцыйных даных, на тэрыторьй раёна пахавана 9050 савецкіх воінаў, прычым амаль усе яны загінулі ў баях за плацдарм» [13, с. 36]. Высновы даследчыка ўзмацняюць прыведзеныя ў артыкуле табліцы «Баявы і колькасны склад злучэнняў 65-й арміі на 15 кастрычніка 1943 г.», «Баявыя вылеты штурмавікоў за кастрычнік 1943 г.», «Звесткі аб перакідванні на плацдарм франтавых рэзерваў», «Страты 65-й арміі ў другой палове 1943 года», узятыя ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі [13, с. 30, 34, 36].

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 44
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов бесплатно.
Похожие на Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов книги

Оставить комментарий