Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Макар пякельна скрывiўся, падхапiў з-пад ног рызьзё, каб выцерцi падлогу, ды тут чарговая порцыя ванiтаў агiднай цеплынёй кранулася карку. Хвiлiну Макар стаяў вокраччу, утаймоўваючы балесныя спазмы, а потым, тузануўшыся ўсiм целам, падцягнуў да сябе пакарабачанае вядро, якое матлялася ад сьценкi да сьценкi.
Ён выкулiўся з сестрынага пад'езду ў той мiг, калi на небасхiле запалялiся самыя дробныя зоркi i таропка пайшоў да воданапорнай калёнкi. Сьцягнуўшы праз голаў кашулю, ён падставiў карак пад бойкi струмень i гракнуў, ды так гучна, што на другiм канцы Азярышча абудзiлiся сабакi. Сабакi забрахалi ў Зарэччы, потым недзе ля аўтастанцыi, нарэшце сонна рыкнулi зусiм побач - за плотам "Сельгастэхнiкi".
- Я табе рыкну, - жартам выдыхнуў Макар i, выцiраючы кашуляй расчырванелы твар, падзiвiўся таму - як хутка насунулася ноч.
1994
- Паэма пра чорныя вочы (на белорусском языке) - Михаил Зарецкий - Русская классическая проза
- Што яны страцiлi (на белорусском языке) - Якуб Колас - Русская классическая проза
- Большая рыбалка - Сергей Тарасов - Русская классическая проза
- Тоннель - Яна Михайловна Вагнер - Русская классическая проза
- Трагедыя майго настаўнiка (на белорусском языке) - Кузьма Черный - Русская классическая проза
- Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - Лидия Адамович - Русская классическая проза
- Млечны Шлях (на белорусском языке) - Кузьма Черный - Русская классическая проза
- Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке) - Алесь Рылько - Русская классическая проза
- Салдацкi лёс (на белорусском языке) - Василь Быков - Русская классическая проза
- Эстафета (на белорусском языке) - Василь Быков - Русская классическая проза