Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Вяртаючыся да ваўкалакаў. Аляксандр Гарбоўскі ў кнізе «Жыццё, смерць, бессмяротнасць?..» выказвае цікавае меркаванне, што ў стане трансу можна выходзіць са свайго цела і ўсяляцца ў цела жывёлы. Жывёла ж, утрымліваючая адразу дзве сутнасці – сваю і чалавека, будзе з’яўляцца пярэваратнем, адным з магчымых яго ўвасабленняў. А калі так (калі казаць без жартаў), то, распавядаючы сваю версію паходжання чалавека, нашы продкі, верагодна, хацелі ўсяго толькі намякнуць нам на магчымасць перасялення душ. Татэмізм, у такім выпадку, указвае на тое, што душа кожнага з жывучых сёння людзей змяшчалася некалі ў целе жывёлы.
Так што, калі сустрэнеце дзесь на ўскрайку лесу тры ўторкнутых побач нажы – не чапайце іх, пашкадуйце свайго суродзіча ваўкалака – не ўсё незразумелае і непадуладнае сярэднестатыстычнаму чалавечаму розуму з’яўляецца благам.
Разважанні аб каханні
Мужчына. Жанчына. Чаканне.Шуканне. Блуканне. Час.Жанчына. Мужчына. Спатканне.Вітанне. Пытанне. Адказ.Мужчына. Жанчына. Дыханне.Сэрцабіенне. Забыццё.Жанчына. Мужчына. Каханне.Мужчына. Жанчына. Жыццё.
Алесь ВярцінскіКаханне – гэта еднанне пры ўмове захавання цэласнасці, індывідуальнасці. Каханне – гэта актыўная сіла ў чалавеку, сіла, якая рушыць сцены, аддзяляючыя чалавека ад яго блізкіх; якая аб'ядноўвае яго з іншымі. Каханне дапамагае яму пераадолець пачуццё ізаляцыі і адзіноты, пры гэтым дазваляючы яму заставацца самім сабой і захоўваць сваю цэласнасць. У каханні мае месца парадокс: дзве істоты становяцца адной і застаюцца пры гэтым дзвюма.
Эрых ФромШто такое каханне? Існуе шмат розных азначэнняў любві. Дакладна можна сказаць толькі тое, што каханне – гэта пачуццё.
Адкуль яно бярэцца?
З паветра. Энергія кахання растворана ў наваколлі. Паглынаць яе або не з акружаючага асяроддзя, кожны дарослы чалавек вырашае для сябе сам. Нованароджаныя дзеці здольныя, па маім меркаванні, паглынаць яе вялікімі дозамі, не раздумваючы – менавіта таму яны маюць такую велізарную патрэбу ў ласцы. Навукова даказана, што «калі мы ўлюбляемся, пачынаюць вырабляцца нейкія ўзбуджаючыя амфетаміны. Гэта яны дораць стан лёгкасці, вяселля, шчасця. Гэтыя лёгкія наркотыкі вырабляюцца нават пры думках аб каханым. Яшчэ адзін „прадукт любві“ – аксітацын. Ён павышае адчувальнась нервовых канчаткаў і прымушае скарачацца мышцы. Менавіта таму закаханым так падабаецца цалавацца, абдымацца, лашчыцца. А ад вялікай колькасьці аксітацына ўспыхвае проста-такі надзвычайная страсць. З часам арганізм прывыкае да пэўнай колькасьці гэтага рэчыва, і дзеля падтрымкі „агню“ яго патрабуецца ўсё болей. Як паказвае практыка, каханне пачынае згасаць прыкладна праз тры гады пасля пачатку сумеснага жыцця. На шчасце, „нехта“ аб усім паклапаціўся. Прывыкаючы да партнёра, арганізм пачынае вырабляць новае рэчыва – эндарфін, па сваіх якасцях падобнае на марфін. Яно надае адчуванне ўціхамірання, задаволенасці і бяспекі. Біяэнергетыка сцвярджае, што калі сапраўднай любві няма, энергетычнага круга не ўтвараецца, энергія „выцякае“, паслабляючы абодвух. А калі абодва кахаюць, падчас інтымнай сустрэчы ўзнікае энергетычнае кола, па якому энергія перацякае ад аднаго да другога, павялічваючы асалоду. Страты энергіі няма, ёсць толькі яе аднаўленне». (А. Казакова.)
Паглынанне дзецьмі энергіі кахання адбываецца да таго часу, пакуль бацькі, хочацца верыць, што неасэнсавана, не пачынаюць у іх гэту здольнасць душыць сваімі праблемамі, вечнай незадаволенасцю, расчараваннем у жыцці. Самі страцілі ўменне любіць, і вам, дзеці, нечага яго мець! Зразумець такую пазіцыю можна, людзям уласціва зайздросціць, прыняць нельга. Як вынік, гадам к тром-чатыром дзіцяці сваю прыроджаную здольнасць любіць страчвае, але патрэба ў любові застаецца. Што атрымліваецца? Бацькі з тужлівым выразам твару распавядаюць усім, што іх сын ці то дачка перажывае ўзроставы крызіс, а малеча ўлюбляецца: у першы раз, у другі, у трэці… Сітуацыя паўтараецца да таго часу, пакуль юнак і дзяўчына ўпершыню не адчуюць страсць у адносінах адзін да аднаго. І толькі ўжо потым, год гэтак праз пятнаццаць-дваццаць, а часам ніколі, мы набліжаемся да вялікага, сапраўднага, светлага пачуцця – да кахання.
Страсць, дарэчы, вельмі падобная да любові. Але розніца існуе, як у якасці праяўлення пачуцця, так і ў працягласці яго існавання. У той час як горача закаханы чалавек бачыць усё праз «ружовыя акуляры» (нездарма кажуць, што «страсць сляпая»), ідэя валодання аб’ектам яго памкненняў становіцца неадчэпнай, сапраўды кахаючы чалавек глядзіць на свет цвяроза, шырока расчыненымі вачыма, ён самадастатковы: асоба, якая выклікала да жыцця гэта пачуццё, можа быць побач з ім (добра, калі так), а можа і не быць – не важна; галоўнае – навучыцца любові як адчуванню, той любові, якая, па вялікім рахунку, безаб’ектная, хоць і распаўсюджваецца на ўсіх, хто знаходзіцца побач.
Страсць заканчваецца прыкладна праз тры гады. Сапраўднае каханне, кажуць, доўжыцца вечна. Калі гаворка ідзе пра любоў як вобраз жыцця, то я ўпэўнена, што так яно і ёсць. Калі ж казаць пра каханне двух канкрэтных людзей, то дакладна вызначыць гэта можна, толькі будучы пры смерці.
Тым жа, хто не ўяўляе сабе жыцця без таго, каб не завалодаць аб’ектам свайго пакланення цалкам, непадзельна, я нагадаю словы Гамера: «Калі страсць становіцца апанаванасцю, то разрадзіць яе можа толькі дзеянне».
Існуе добры псіхалагічны трэнінг, які дапаможа вам вырашыць не толькі праблему безадказнасці, але і шэраг іншых. Называецца «Скала адзіноты». Комплекс для безнадзейна закаханых, смяротна пакрыўджаных або расчараваўшыхся ў жыцці раз і назаўсёды.
Пастаўце пасярод пакоя стулік. Ускараскайцеся на яго. Зыходнае палажэнне: ногі разам, правая рука на сэрцы, левай схапіцеся за галаву. Па камандзе «І раз і назаўжды» – сагніце ногі ў каленях і скачыце са стуліка, як са скалы. «І раз і назаўжды». «І зноў» – зноў залазьце на стулік. Падрыхтаваліся. Пачалі. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды». Працягвайце і без каманды. Самі. Не спыняйцеся. Кідаючыся ў бездань, злёгку нахіляйце тулава наперад, галаву трымайце прама, без напружання, у вачах пабольш адчаю і тугі.
Памянялі становішча рук. Левую – на грудзі, правай схапіліся за галаву. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў». Безнадзейна закаханыя могуць застацца на стуліку, пакрыўджаныя і расчараваныя працягваюць кідацца ў бездань, як заведзеныя. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў».
Заканчваючы практыкаванне, пастаўце на месца стулік і пачніце жыццё зноўку.
Логіка мужчынская і жаночая
Вельмі важна, каб працэс пазнання навакольнага свету і сябе ажыццяўляўся мужчынам пры дапамозе жанчыны і наадварот. Чаму? Логіка ўспрымання ў іх розная, узаемадапаўняючая. Зараз растлумачу, што я маю на ўвазе, пры дапамозе аднаго бытавога прыкладу.
На дзень напісання гэтых радкоў я жыву разам з братам, на абед да нас прыходзіць яшчэ і бацька (мы ўтрох працуем у адным населеным пункце), маці перадае ім слоік з супам ці з баршчом, яны пераліваюць яго ў рондаль, грэюць, разліваюць па талерках, – абедаюць, адным словам. Пасля абеду што бацька, што брат бяруць свае кубкі з-пад гарбаты і апалоскваюць іх пад кранам з халоднай вадой. І гэта, па іх шчырым перакананні, дазваляе ім зрабіць вынік, што яны пасля абеду вымылі за сабой посуд!
Гэты прыклад найлепшым чынам характарызуе мужчынскую логіку – даволі вузкую, аднабокую, выбіральную.
Жаночая ж логіка, наадварот, носіць больш шырокі, рознабаковы характар. Вы ж не можаце ўявіць сабе жанчыну, якая скажа, што яна памыла посуд, перш чым збярэ кубкі па ўсіх пакоях, праверыць на наяўнасць пратэрмінаваных прадуктаў халадзільнік, вытрэ пасля мыцця ўсяго посуду стол, пліту, блізляжачыя да мойкі шафкі, адчысціць саму мойку і плітку над ёй?!
Я не хачу паказаць гэтым прыкладам, што жанчыны разумнейшыя за мужчын. Не. Проста мы розныя. Мужчына выбірае для сябе нейкую пэўную вобласць для даследванняў і капае, капае, капае, пакуль не закапаецца. А паспрабуйце вырыць яму ў 2—3 метры, залезці ў яе, і што вы ўбачыце? Адну толькі вузкую палоску святла над галавой. Гарызонт атрымліваецца звужаным дашчэнту!
Я ж пра сябе, як пра жанчыну, не магу сказаць, што валодаю глыбокімі ведамі хаця б у якой-небудзь вобласці. Так, там нешта пачытала, краем вуха пачула, убачыла, штосьці адчула, знаёмы расказаў цікавы выпадак з жыцця, своечасова паглядзела патрэбную перадачу па тэлевізары. Але менавіта гэтая няздатнасць глыбока пагрузіцца ў адну канкрэтную праблему і дае жанчыне іншую здольнасць – пераасэнсаваць і зрабіць высновы з шырокага спектру інфармацыі. Няўменне глыбока «капаць» дае магчымасць жанчыне бачыць усё наваколле аж да лініі гарызонту, што несувымерна больш той вузкай палоскі, якую, няхай сабе і дэталёва, бачыць мужчына.
- Энергетическая валюта – «купите» все, что пожелаете. Тренинг по системе Дарио Саласа Соммэра - Макс Лайт - Самосовершенствование
- Кошки не бегают за собаками. Дерзкий подход к отношениям для слишком хороших женщин - Кара Кинг - Психология / Самосовершенствование / Эротика, Секс
- Искусство движения. Уроки мастера - Фельденкрайз Моше - Самосовершенствование
- Легкие шаги к жизни-мечте: как быть счастливой женщиной - Римма Хоум - Самосовершенствование
- Мне опять нечего надеть. Как улучшить свой гардероб и изменить жизнь - Дженифер Баумгартнер - Самосовершенствование
- Силовое давление - Сергей Пилипенко - Самосовершенствование
- Кто такой духовный учитель - Омраам Айванхов - Самосовершенствование
- Мне уже 40?! Мне еще 40!! - Анжелика Брненская - Самосовершенствование
- Знакомьтесь: неизвестная любовь - Анатолий Некрасов - Самосовершенствование
- Супермозг - Коллектив авторов - Самосовершенствование