Рейтинговые книги

Прочитать бесплатно книгу 📚 Алёнкіны казкі - АлёнКа 👍Полную версию

Уважаемые читатели!
На сайте можно читать бесплатно Алёнкіны казкі - АлёнКа. Жанр: Самосовершенствование. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн книги без регистрации и SMS на сайте knigi-online.club (книги онлайн клаб) или прочесть краткое содержание, описание, предисловие (аннотацию) от автора и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
0/0
Описание онлайн-книги Алёнкіны казкі - АлёнКа:
Гэта – унікальная кніга, галоўным дзеючым персанажам якой з'яўляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкі. «Казкі» і прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калі адбываецца дзеянне, – цяпер. Мімаходзь кніга таксама пазнаёміць чытача з альтэрнатыўным поглядам на гісторыю зараджэння жыцця на Зямлі, раскажа аб узнікненні і шляхах развіцця чалавека і чалавецтва, дапаможа разгадаць таямніцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае і што сабою ўяўляе.
Читем онлайн Алёнкіны казкі - АлёнКа

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7

Алёнкіны казкі

АлёнКа

Прысвячаецца ТАБЕ

© АлёнКа, 2017

ISBN 978-5-4485-1448-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Казкі, сказанні, сказы для дарослых. Аб чым можа паведаміць кніга з такой назвай?

Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытанні: што? каму? чаму? як? калі?

Прабачце, калі некаторыя адказы пададуцца жорсткімі. Я добра ведаю, што словам можна параніць, знявечыць, нават забіць. Але ім можна і лячыць. Тэрапеўтычныя ж метады, безумоўна, мякчэйшыя, але не заўсёды дапамагаюць. Часам хірургічнае ўздзеянне з’яўляецца больш эфектыўным, а ў асобных выпадках і адзіна магчымым.

На вышэй пералічаныя пытанні я адкажу вам і зараз, у прадмове. Праўда, крыху інакш.

Такім чынам, коратка аб галоўным.

Што ўяўляюць сабой мае «казкі»?

Гэта разважанні аб сэнсе жыцця.

Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за ўсё цікавіцца казкамі? Дзеці. А кім з’яўляецца ў глыбіні душы кожны дарослы? Дзіцём. Так што, гэта кніга для ўсіх.

Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаіць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.

Чаму я напісала гэтыя эсэ?

Вы ўсе ведаеце, што кожны выглядае роўна настолькі, наколькі ён сябе адчувае. Уважліва паназіраўшы за сваімі роднымі і блізкімі, знаёмымі і не вельмі, я прыйшла да высновы, што светаўспрыманне маіх сучаснікаў і суайчыннікаў не лішне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлівае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».

«Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе».

«Усё або нічога».

«Усё або ўсё».

Які з гэтых прынцыпаў вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошні. У такім выпадку – гэта кніга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання ўсіх сваіх самых запаветных жаданняў: быць здаровымі і шчаслівымі, знайсці каханне, пазнаць невядомае.

Як чытаць?

Лепш па парадку. Не ў тым парадку, у якім любяць чытаць газеты і часопісы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоўна. Чаму? Таму што, прапусціўшы папярэдняе, могуць узнікнуць цяжкасці з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заўсёды наперад, ні кроку назад». Дзейнічаць, дарэчы, таксама раю вам, абапіраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.

Калі чытаць?

На самай справе жыць і чытаць можна толькі «сёння і зараз». Я не заклікаю вас забыць мінулае і перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму ўсё сваё жыццё не трэба. Ну, калі ўсё зразумела, то ў добры шлях!1

Умовы гульні «Збяры мазаіку» пад назвай «Чалавек, свет і Сусвет»

Самага галоўнага вачыма не ўбачыш: зорка адно толькі сэрца.

А. дэ Сэнт-Экзюперы

Ёсць гісторыя размоў, гоманаў, падзей…

І ёсць гісторыя маўчання —

таго, аб чым было прамоўчана.

І вось гэта – галоўная,

а «тая» – так сабе.

В. В. Разанаў2

Уявіце сабе акружнасць. Падзяліце яе ў думках прыкладна на шэсць роўных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзіце на свой шэдэўр і адкажыце, калі ласка, на пытанне: што намалявана?

Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павеценне, апельсін у разрэзе…

Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазіі, а значыць, суб’ектыўны.

Ад таго, што вы па-рознаму адказалі на адно і тое ж пытанне, выява змянілася?

Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкі прамых ліній, злучаючых дзве кропкі акружнасці і праходзячых праз цэнтр, так і засталася. Гэта – аб’ектыўная рэчаіснасць. Від якой не залежыць ад вашага успрымання.

А калі так, то адказы на фундаментальныя пытанні: як узнік Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлі, як узнік чалавек, павінны быць адназначныя, агульныя і для навукі, і для рэлігіі, і для міфалогіі, адзіна правільныя з усіх пунктаў гледжання. Павінны існаваць аб'ектыўныя адказы на такія важныя для чалавецтва пытанні.

Дзе і як іх, гэтыя адказы, шукаць?

Пачытайце міфы і народныя казкі, легенды і паданні, рэлігійныя тэксты і навуковыя выданні, не забывайце звяртаць увагу на мастацкую літаратуру, на карціны і скульптуры. Там змяшчаецца ісціна. Але ні ў адным асобна ўзятым творы мастацтва або ў адной толькі кнізе, а ва ўсіх разам, адначасова. Веданне хаатычна раскідана ў іх, яго па крупіцах трэба збіраць у адно вялікае аб'ектыўнае цэлае. Трэба «сабраць мазаіку».

Як вызначыць, што з бясконцага патоку інфармацыі з'яўляецца сапраўдным, заслугоўваючым увагі, праўдзівым?

Запытайце ў сябе. Дзесьці там, унутры кожнага з нас, ёсць адказы на ўсе пытанні. Трэба толькі не баяцца і не ленавацца іх задаваць. І тады маўчанне зашэпча, загаворыць, а часам і закрычыць.

Я запытала. Што атрымалася, раскажу ў маіх «казках».

Прыкметы і павер»і

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш.

У. Караткевіч

Прыкметы і павер’і, якія мы заўважаем на дадзены момант, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасці. Калі мы думаем, што захварэем ад таго, што ў памяшканні скразняк, ці ад таго, што мы самі сябе сурочылі, выхваліўшыся, што ў гэтым годзе ніводнага разу не хварэлі, мы абавязкова захварэем. Калі нам здаецца, што сённяшні паход ў краму скончыцца нічым, то так яно і будзе. Калі мы падсвядома жадаем ад кагосьці-чагосьці пазбавіцца (напрыклад, ад надакучыўшых адносін), то і прыкметы будуць сустракацца адпаведныя: вылеціць цагліна з печы, двор пачне хутка зарастаць крапівай, крумкач праляціць з карканнем над дахам у бок могілак… Прыкметы нібыта пацвярджаюць наша падсвядомае жаданне, апошняе ўзмацняецца, і смерць, хвароба, здрада, безграшоўе не прымусіць сябе доўга чакаць. Варта ж толькі падумаць аб каханні, шчасці, здароўі – і гэтыя думкі неўзабаве быццам магнітам прыцягнуць да вас шчасце ўзаемнага кахання, а дзеля таго, каб быць здаровым, дастаткова ўпэўнена сказаць сабе «я здаровы» і «як верыце, так яно і будзе».

Закрануўшы паняцце веры, неабходна адзначыць, што так, калі вы свята верыце у тое, што перабегшы дарогу чорны кот прыносіць удачу, то не трэба шукаць абходныя шляхі – вам ніякая небяспека не пагражае. Сапраўды, калі вы спакойна ставіцеся да сустрэчы з чалавекам з пустымі вёдрамі – ніякія непрыемнасці дзякуючы гэтаму спатканню вас не напаткаюць, ваша «чаша» застанецца такой жа поўнай, як і раней, а калі вы ідзяце па справе, то яна, безумоўна, удасца. Вера ў тое, што пустыя вёдры азначаюць, што вы справіцеся са ўсім так жа лёгка, як важаць ненапоўненыя вёдры, а не марнуеце час дарма, займаючыся не той справай, прынясе ўдачу. Безумоўна, калі вы запраграмавалі сваю падсвядомасць на тое, што левая рука чухаецца да грошай, то вы абавязкова будзеце іх атрымліваць пасля такой няхітрай рэакцыі арганізма на прыток грашовых сродкаў. Але калі вы дамовіліся з самім сабой, што гэтае ж дзеянне азначае, што з грашыма прыйдзецца развітацца, то неўзабаве вы іх аддасцё або, калі вы не верыце ні ў першае, ні ў другое, жаданне пачухаць рукі будзе сігналізаваць аб тым, што пара ўжо іх памыць.

Аднак калі вам не лішне было б даведацца, якога выніку чакаць ад прыняцця важнага рашэння, дазвольце сабе раскошу звярнуцца да традыцыйных, вякамі ўсталяваных прыкмет і павер’яў, якія здольны ўказаць на выбар правільнага шляху, даць неабходную параду, аказаць дапамогу. Гэтак жа няма нічога дрэннага і ў выкарыстанні прыёмаў белай магіі ва ўласных утылітарных мэтах. Але тут трэба памятаць: магія, нават белая, адносіцца да той катэгорыі рэчаў, за якія рана ці позна прыйдзецца заплаціць. Гэта нармальна, плацім мы і за іншае. Напружанне выклікае толькі той факт, што кошт загадзя невядомы. Бадай што, бяспройгрышным варыянтам у такім разе будзе звяртанне з просьбай да памерлых родзічаў, да любых прадстаўнікоў таго свету (і святых, у тым ліку), папярэдне пачаставаўшы іх рытуальнай ежай ці выканаўшы ахвярапрынашэнне, любое іншае дзеянне, дзе вы спачатку расплачваецеся за тое, што атрымаеце потым. Ёсць толькі адна акалічнасць: вы ўпэўнены, што на самай справе ведаеце, чаго хочаце?!

Не раю з толькі што сказанага зрабіць няправільны вынік, што, калі вы не будзеце ведаць дрэнных прыкмет, то нічога благога з вамі не здарыцца. Гэта вы разумна разважаеце, што нічога такога не ведаеце, а ваша падсвядомасць, у многім заснаваная на памяці роду, лічыць зусім наадварот і, калі яе асэнсавана не перапраграмаваць, а для гэтага, як мінімум, трэба ведаць, што можна і ці варта было б нешта перайначыць, спрацуе гэтак жа добра, як многа вякоў таму дапамагала вашаму далёкаму продку «падсцяліць саломкі» там і тады, дзе і калі было патрэбна.

Якія робім высновы? Так, трэба абавязкова прыслухоўвацца да голасу народнай мудрасці, але пры гэтым памятаць, што вера стаіць над ёй. Вера знаходзіцца на парадак вышэй за любыя прыкметы, павер’і, варожбы, вопыт прошлых пакаленняў. Але не сляпая, а заснаваная на ведах, таму што безагаворачна паверыць, паверыць на самай справе, можна толькі таму, што сам перажыў.

1 2 3 4 5 6 7
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Алёнкіны казкі - АлёнКа бесплатно.
Похожие на Алёнкіны казкі - АлёнКа книги

Оставить комментарий